Адзіны нумар

Як выбраць дыскі

 

Как выбрать диски

Выбіраеце дыскі? Дазнайцеся перад набыццём пра асаблівасці, перавагі і адрозненні.

Колы аўтамабіля прыцягваюць да сябе ўвагу, а ў спалучэнні з прыгожымі і добра падабранымі па дызайне і стылі язды шынамі Вы будзеце цалкам задаволеныя сваім аўтамабілям. Засталося знайсці сярод шырокага асартэменту дыскаў ідэальныя да вашага аўтамабіля.

Якія дыскі выбраць?

У першую чаргу разбяром класіфікацыю і прызначэнне колавых дыскаў. Па тыпе транспартнага сродку дыскі прызначаюцца для легкавых аўто, пазадарожнікаў, лёгкіх грузавікоў і мікрааўтобусаў. Пры гэтым існуюць дзве асноўныя катэгорыі:

У чым розніца? У метадах вырабу, а таксама перавагах і асаблівасцях кожнага тыпу.


Сталёвыя колавыя дыскі.

Как выбрать диски

Выраб сталёвага колавага дыска адбываецца наступным чынам: Спачатку штампуюцца асобныя элементы дыска, якія потым далучаюцца адзін да аднаго з дапамогай зваркі. Разнастайнасці у дызайне тут няма, яе забяспечваюць пластыкавыя каўпакі, якімі можна дапоўніць сталёвы дыск.

Асноўная перавага гэтых дыскаў — высокі ўзровень трываласці, даўгавечнасці і рамонтапрыдатнасці. Яны лёгка аднаўляюцца на спецыялізаваных сэрвісах пры невялікай дэфармацыі.

Сталёвыя колавыя дыскі цяжэйшыя за легкасплаўныя і менш якасныя, што ў першую чаргу адлюстроўваецца на балансаванні кола.

Сталёвыя дыскі схільныя да карозіі і патрабуюць адпаведнага догляду. Апроч даступнага кошту і досыць высокай трываласці, галоўнай перавагай сталёвых колавых дыскаў можна назваць іх спецыяльную канструкцыю, якая надзейна бароніць тармазны супарт ад траплення ў яго бруду, солі і снягі.

Аматарам агрэсіўнай язды ў летні час трэба ўлічваць што ў летні час пагаршаецца вентыляцыя і астуджэнне тармазных супартаў, таму зніжаецца эфектыўнасць тармажэння і павышаецца знос тармазных дыскаў і калодак.


Легкасплаўныя колавыя дыскі.

Как выбрать диски

Легкасплаўныя колавыя дыскі — процілегласць сталёвым. Гэта неверагодныя магчымасці дызайну і канструкцый, дзякуючы якім аўтамабіль набывае свой індывідуальны стыль і шэраг тэхнічных пераваг.

Легкасплаўныя дыскі падзяляюць на дзве асноўныя катэгорыі: адліваныя і каваныя.

Адліваныя колавыя дыскі вырабляюцца ліццём са сплаваў металаў пад ціскам. Склад і прапорцыі металаў у дыску — ноу-хау кожнага вырабніка, аднак з упэўненасцю можна сказаць, што практычна ўва ўсіх адліваных дысках пераважны метал — алюміній. Яго дзве асноўныя перавагі — устойлівасць да карозіі і лёгкасць. Самі дыскі валодаюць гэтымі важнымі характарыстыкамі, што забяспечвае аўтамабілю плыўнасць язды, зніжае нагрузку на рычагі, вузлы і агрэгаты падвескі аўтамабіля. А даданне розных варыянтаў сплаваў забяспечвае разнастайнасць дызайнерскіх варянтаў і самай канструкцыі дыскаў, што дазваляе задаволіць самага патрабавальнага пакупніка.

Каваныя колавыя дыскі вырабляюцца з выкарыстаннем магніевых і алюмініевых сплаваў гарачай штампоўкай пасля адліву гатовай формы дыска. Падчас кавання праводзіцца тэрмальная і механічная апрацоўка дыскаў, што надае ім патрэбныя формы і эксплуатацыйныя характарыстыкі. У выніку атрымліваюцца вельмі лёгкія і трывалыя колавыя дыскі, лепшыя па сваіх паказніках за адліваныя. У лінейцы легкасплаўных дыскаў каваныя адносяцца да даражэйшых варыянтаў па кошце і па рамонтапрыдатнасці.

Каваныя дыскі, у адрозненне ад адліваных, не падлягаюць рамонту і аднаўленню! Таму пры куплі прэміяльных дыскаў імкніцеся без вострай патрэбы не выпрабоўваць іх на трываласць. Аднаўленне патрэсканага каванага дыска пры звароце на сэрвіс чакаць не варта. Пасля вырабу на легкасплаўныя колавыя дыскі наносіцца грунт у некалькі слояў, потым дыск пакрываецца фарбай і тоўстым слоем лаку для абароны ад разбуральнага ўплыву на фарбу ўльтрафіялету і іншых вонкавых неспрыяльных фактараў. Легкасплаўныя колавыя дыскі доўгі час захоўваюць эстэтычны выгляд і пры асцярожнай эксплуатацыі праслужаць доўгія гады.