Адзіны нумар

Як выбраць шыны

Дазнайцеся перад набыццём, як правільна выбраць шыны!

Пасля таго як вы дазналіся пра рэкамендаваны тыпаразмер шын для Вашага аўтамабіля, можна пачынаць выбіраць покрыўкі патрэбнага тыпу і класа.

Многія шыны нічым не адрозніваюцца на першы погляд, але пры дэталёвым разглядзе характарыстык кожнай з іх выявіцца, што яны прызначаны для розных умоў эксплуатацыі.

Што трэба прыняць да ўвагі пры выбары шын?

  • Пагодныя ўмовы, пры якіх Вам найчасцей давядзецца ездзіць.
  • Тып дарог, па якіх праводзіцца асноўны аб'ём падарожжаў на аўтамабілі.
  • Стыль язды і кіравання аўтамабілем.

Цяжка зрабіць выбар? Патэлефануйце нам! Працоўнікі кампаніі «Колесоплюс» абавязкова дапамогуць і падбяруць Вам шыны, што адпавядаюць заяўленым патрэбам.

Умовы надвор'я. Чаму гэта важна ўлічваць?

Як выбраць шыны

Абраныя шыны павінны забяспечваць надзейнае счапленне з дарожным пакрыццём і кіраванне аўтамабілем пры любых пагодных і дарожных умовах: спякота, дождж, снег, галалёд, асфальт, бетон, грунт, трава, бруд і г. д. Існуе такі тэрмін, як універсальныя шыны, але трэба разумець, што ідэальнай мадэлі для ўсіх выпадкаў не існуе. Таму у першую чаргу шыны падзяляюць па сезоннасці:

  • зімовыя;
  • летнія;
  • усесезонныя.

Па сезону:

  • Летнія шыны рэкамендуюцца да эксплуатацыі ў дыяпазоне тэмпературы навакольнага асяроддзя ад 7˚ Цэльсія і вышэй.
  • Зімовыя шыны адпаведна ад 7˚ Цэльсія і ніжэй.

Характарыстыкі шын адрозніваюцца з улікам пагодных і дарожных умоў. Аптымальны варыянт — набыць два камплекты шын: зімовыя і летнія. Усесезонных шыны звычайна выкарыстоўваюць у якасці ўніверсальных ў краінах з мяккім кліматам. Ва ўмовах суровых зім, спякоты і багатых ападкаў у міжсезоннасць заяўленых характарыстык усесезоннай гумы будзе не дастаткова для бяспекі кіравання аўтамабілем. Усесезонныя шыны варта разглядаць толькі ў выпадках, калі бюджэт не дазваляе набыць больш за адзін камплект шын, і пры гэтым вельмі ўважліва падыходзіць да пытання выбару.

Па якіх дарогах вы будзеце ездзіць?

Як выбраць шыны

З сезонам вызначыліся. Далейшы выбар залежыць ад умоў эксплуатацыі. Гарадскія дарогі, аўтамагістралі і іншыя — кожны тып пакрыцця патрабуе спецыфічных характарыстык шын.

Гарадскія дарогі

  • Абірайце шыны з аптымальнай эфектыўнасцю тармажэння на мокрым і сухім асфальце.
  • Звярніце ўвагу на ходнасць шын! Гарадскія падарожжы — гэта шматлікія прыпынкі і старты з месца на святлафорах і пераходах. Адпаведна, патрэбныя павышаныя характарыстыкі зносатрываласці шын.
  • Абірайце шыны з высокімі паказнікамі ходнасці.
  • Эканомія паліва. Помніце што 1/5 частка Вашага бензабака — выдатак паліва, што залежыць ад паліўнай эфектыўнасці шын. Чым ніжэй супраціў качэння, тым менш спажыванне паліва аўтамабілем.

Хуткасныя трасы і аўтамагістралі

  • Вызначальныя характарыстыкі ў гэтым выпадку — кіроўнасць, камфорт і бяспека.
  • Для максімальнай бяспекі абірайце шыны, якія забяспечваюць аптымальны тармазны шлях на высокіх хуткасцях на сухім і на мокрым пакрыцці.
  • Абірайце шыны, якія забяспечваюць камфорт у доўгіх падарожжах з пункту гледжання роўня шуму і вібрацыі.
  • Абірайце шыны, якія забяспечваюць выдатнае счапленне і ўстойлівасць.

Які ў вас стыль кіравання?

Як выбраць шыны

Каб падарожжа на аўтамабілі прыносіла задавальненне, трэба абавязкова ўлічваць стыль кіравання, у тым ліку і з меркаванняў бяспекі. Калі Вашы падарожжы ў большасці выпадкаў можна ахарактарызаваць як спакойныя, плыўныя і камфортныя, выбірайце шыны з нізкім узроўнем шуму, умераным (не агрэсіўным) малюнкам пратэктара.

Індэкс хуткасці і індэкс нагрузкі вызначюцца параметрамі, рэкамендаванымі вырабніком аўтамабіля.

Як дазнацца пра рэкамендаваны тыпаразмер?

Калі Вы аддаяце перавагу агрэсіўнаму стылю язды: высокія хуткасці, рэзкае манеўраванне на дарозе і іншыя элементы з арсенала экстрэмальнага кіравання, варта выбраць шыны з высокімі індэксамі хуткасці, нагрузкі, супраціву качэнню. Як правіла гэта нізкі шырокі профіль, а таксама сіметрычна ці асіметрычна скіраваны малюнак пратэктара. Такія шыны забяспечаць максімальны камфорт кіравання рулём падчас манеўру ці на паваротах і выдатную ўстойлівасць. Разам з тым, у гэтым выпадку будзе цвёрдая работа падвескі, высокі ўзровень шуму і павышаны выдатак паліва.