Ширина
Профиль
Диаметр
Сезонность
Вытворца

Ў нашай інтэрнэт-краме KOLESOPLUS.BY можна знайсці летнія, зімовыя ці ўсесезонныя легкавыя шыны на любы аўтамабіль. Заказаць і набыць шыны з бясплатнай даставай да пункта самавывазу можна ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Горадні і Магілёве. Ажыццяўляем даставу легкавых шын ва ўсе гарады Беларусі.

Для хуткага пошуку скарыстайцеся фільтрамі падбору па параметрах (шырыня, профіль, дыяметр) ці па марцы аўтамабіля. Звярніце ўвагу: можна дэталізаваць пошук, калі выбраць ў параметрах пэўнага вытворцу ці тып канструкцыі (узмоцненыя шыны, тэхналогія Run on Flat). Шыны у каталозе паказваюцца ад меншай цаны да большай па ўзрастанні. Можна самастойна выбраць зручны для Вас спосаб адлюстравання тавараў.

Пры падборы шын звяртайце ўвагу не толькі на іх кошт, але і характарыстыкі, прапісаныя ў кожнай картке. Не саромейцеся карыстацца інфармацыяй са змешчаных на сайце відэаролікаў, а таксама артыкуламі па падборы легкавых шын.

Інтэрнэт-крама легкавых шын KOLESOPLUS.BY з'яўляецца афіцыйным імпарцёрам брэндаў  Michelin, Goodyear, Continental, Hankook у Беларусь. Мы штогод праходзім аўдыт па стандартах Мішлен і прапануем пакупнікам надзейныя, якасныя, правераныя часам умовы. Нізкія кошты, зручная сістэма навігацыі па сайце, падказкі, сапраўднае апісанне, характарыстыкі, інфармацыя аб наяўнасці на складзе — усё гэта дапамагае хутка падабраць

патрэбныя шыны. Рэкамендуем скарыстацца досведам нашых адмыслоўцаў праз бясплатную кансультацыю па тэлефону. Шынныя цэнтры «Колаплюс» ёсць ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Віцебску, Горадні і Магілёве.

Дзякуй за аказаны давер! Мы зробім усё, каб апраўдаць Ваш выбар! А цяпер можна прыступаць да пошуку шын. Добрага Вам настрою!


10 папулярных сярод аўтааматараў Беларусі брэндаў шын

У шыны якіх брэндаў найчасцей за ўсё «абуваюць» свае машыны беларускія аўтамабілісты?

  1. Michelin
    Французская кампанія, якая існуе амаль 130 год. Флагман па вытворчасці шын на сусветным рынку. Ёй давяраюць простыя аўтааматары і прафесійныя гоншчыкі, а таксама буйныя транзітныя кампаніі.
  2. Goodyear
    Кампанія з ЗША, якая займаецца вырабам шын больш 100 гадоў. Займае перадавыя пазіцыі на рынку аўтамабільных шын у Амерыцы. Фірма, якая забяспечвае гонкі NASCAR.
  3. Nokian
    Фінская фірма, што адзялілася ад кангламерату Nokia. Вядомая тым, што першай у свеце вырабіла зімовыя шыны, абсталяваныя шыпамі. Папулярнасць атрымала дзякуючы серыі зімовых шын Hakkapeliitta.
  4. Pirelli
    Італьянская кампанія, якая пастаўляе сваю прадукцыю гонак Формула-1. Вырабляе шыны для легкавых і грузавых аўтамабіляў (кошты на шыны ў Мінску дазваляюць набываць іх сярэднестатыстычнаму ўладальніку аўта).
  5. Sava
    Кампанія са Славеніі з 80-гадовым стажам вырабу шын для ўсіх тыпаў аўто. Валодае экалагічным сертыфікатам ISO 14001 і сертыфікатам якасці ISO 9002. Актыўна супрацоўнічае з сусветным лідарам Goodyear і выпускае прадукцыю, што ідэальна спалучае надзейнасць і нізкі кошт.
  6. Tigar
    До канца 20 стагоддзя сербскі завод Tigar вырабляў галоўным чынам гуматэхнічную прадукцыю. Аднак пасля дамовы з Michelin хутка атрымаў сертыфікат якасці ISO 9001. Кампанія па праве лічыцца адным з лідараў па выпуску якасных і даступных па кошце шын. Асабліва папулярная ў краінах СНД.
  7. Fulda
    Нямецкая якасць гаворыць сама за сябе! Доля шын гэтай фірмы рынку аўто ў Германіі складае не менш 10%, улучаючы сельгастэхніку, грузавыя і легкавыя машыны.
  8. Barum
    Гэта чэшская кампанія арыентуецца на агрэсіўны, хуткі стыль кіравання і добры баланс  «кошт-якасць». Шыны маюць працяглы прабег і выдатнае счапленне з дарожным палатном. Гэта «ціхія» шыны з добрым водаадводам і высокай зносатрываласцю.
  9. Bridgestone
    Гэта кампанія заснавана ў Японіі, але яе заводы і тэхнічныя палігоны знаходзяцца больш чым у 27 краінах свету. Дэвіз «давер і гонар» добра характарызуе іх прадукцыю. Продаж шын у Мінску здзіўляе даступнасцю коштаў пры высокай якасці, традыцыйнай для японцаў.
  10. Dunlop
    Фірма з Брытаніі вырабляе шыны для аўтамабіляў, а таксама гідрапнеўматычныя танкавыя трансмісіі і складнікі для іншай колавай і гусенічнай тэхнікі. Супрацоўнічае з Goodyear.

У кампаніі «Колесаплюс» можна выбраць і купіць шыны (кошты глядзіце у каталозе сайта) гэтых і іншых сусветных брэндаў па даступных коштах з даставай па Беларусі! Тэлефануйце па тэлефонах:

  • 8(033)610-50-00;
  • 8(029)310-50-00;
  • 8(025)710-50-00.
     

 

ОДО «КОЛЕСОПЛЮС» 220005 РБ г.Минск, ул. Платонова, д.28-28. УНП 101346274 Зарегистрировано Минским областным исполнительным комитетом 5.04.2012г. Дата регистрации в Торговом реестре 21.11.2016 за №359406