Зварот тавару

Набывайце шыны і дыскі ў нас — Вашы правы абаронены ЗАКОНАМ! Кампанія «Колаплюс» клапоціцца пра сваю рэпутацыю і імкнецца забяспечваць кожнаму кліенту добры сэрвіс і шырокі асартымент якасных і надзейных шын ад лепшых сусветных вытворцаў. Але ж існуе і чалавечы фактар, з прычыны якога набыты тавар можа не адпавядаць заяўленым характарыстыкам. Мы адказныя за давер пакупнікоў пры выбары нашай кампаніі, таму ў выпадку ўзнікнення падобнай сітуацыі яна будзе хутка разгледжана ў сааднесенасці з усімі гарантыямі і правамі спажыўца, паводле дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь!

Зварот тавару неналежнай якасці па гарантыі

  • Тавар неналежнай якасці падлягае звароту ці замене на аналагічны тавар ці бясплатнаму выпраўленню дэфектаў напрцягу ўсяго гарантыйнага тэрміну ці тэрміну прыдатнасці тавару
  • Гарантыйны тэрмін тавару вылічаецца з моманту перадачы тавару пакупніку
  • Тэрмін гарантыі на аўташыны — 24 месяцы, колавыя дыскі — 12 месяцаў

Паводле ТЭХНІЧНАГА КОДЭКСА ЎСТАЛЯВАНАЙ ПРАКТЫКІ №299-2011, зацверджанаму і ўведзенаму ў дзеянне Міністэрствам транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка 2011 г. № 149-Ц, гарантыя шырыцца на ўсе вытворчыя дэфекты.

Для ўсталявання факта гарантыйнай сітуацыі праводзіцца экспертны аналіз умоў эксплуатацыі, мантажу і захоўвання тавару, пасля чаго выдаецца дакумент з выяўленай прычынай яго палому. Калі парушэнняў па эксплуатацыі, абслугоўванні і захоўванні тавару не выяўлена і дэфект ці палом тавару адбыліся па віне завода-вытворцы, пакупнік мае права замяніць тавар на аналагічны па характарыстыках, або вярнуць грашовыя сродкі у поўным аб'ёме.

Зварот тавару належнай якасці

У выпадку, калі куплены Вамі тавар быў няправільна падабраны ці не адпавядае пададзенай на сайце інфармацыі, просім паведаміць пра гэта менеджару інтэрнэт-крамы шын KOLESOPLUS.BY!

Безумоўна, цягам 14 дзён з моманту набыцця і перадачы тавару Вы можаце бясплатна замяніць яго на аналагічны тавар іншага памеру, формы, габарыту, фасону, расфарбоўкі ці камплектацыі, або вярнуць грошы ў поўным аб'ёме напряцягу 7 (сямі) дзён.

Для таго, каб працэдура звароту праходзіла ў адпаведнасці з Законам, звяртаем Вашу ўвагу на абавязковае выкананне наступных умоў:

  • Тавар не павінен быць ва ўжытку
  • Павінны быць захаваны яго спажывецкія ўласцівасці
  • Трэба спраўдзіць факт набыцця тавару ў кампаніі (рэкамендуецца захоўваць касавы чэк, што пацвярджае факт куплі ў нас)

Зварот сродкаў, цалкам або часткова сплачаных за тавар, праводзіцца наступным чынам:

  • Калі аплата была праведзена наяўнымі у краме, зварот сродкаў праводзіцца ў месцы набыцця неадкладна ці напрацягу 7 дзён па заяве кліента
  • Калі аплата была праведзена пластыкавай карткай, грошы вяртаюцца на картку, з якой вырабляўся разлік. Варта адзначыць, што пры аплаце тавараў з банкаўскай карты праз сістэмы on-line плат, тэрміналы, інфакіёскі, а таксама пры аплаце з электроннага кашалька грошы вяртаюцца адпаведна на карту ці на электронны кашалёк, з якіх было праведзена спісанне сродкаў
  • Калі аплата тавару была праз кур'ера, зварот праводзіцца наяўнымі ў офісе кампаніі

Каб пазбегнуць спрэчных момантаў і часовых выдаткаў на пошук дакументаў, што пацвярджаюць факт аплаты, захоўваўце карт-чэкі, а таксама электронныя пацверджанні аплаты.

З павагай, адміністрацыя інтэрнэт-крамы KOLESOPLUS.BY!

ТДА «КОЛЕСОПЛЮС» 220005 РБ г.Мінск, вул. Платонава, д.28-28. УНП 101346274 Зарэгістравана Менскім абласным выканаўчым камітэтам 5.04.2012г. Дата рэгістрацыі ў Гандлёвым рэестры 2016/11/21 за №359406